Home

Advertisement

Customize

jo_bloggs

Jul. 8th, 2009

02:53 pm - Крытэрый ацэнкі

Ацэньваючы асобу й дзейнасьць таго альбо іншага кіраўніка дзяржавы, у першую чаргу ўважліва паглядзеце на ягоныя рукі: ці няма на іх крыві нявінных людзей, асабліва – дзяцей.

Jul. 6th, 2009

02:57 pm - Успомнім?

Роўна 22 гады таму я, малады і стрыжаны, ехаў у пляцкартным вагоне ў далёкую Сярэднюю Азію. У войска. А што рабілі вы 6 ліпеня 1987 года?

Jul. 5th, 2009

01:23 am - Ліпеньскі тэзіс

З усіх мастацтваў для нас самым важным зьяўляецца беларуская дзіцячая літаратура.

Jul. 4th, 2009

03:38 pm - To Whom It May Concern

Калі ты – беларус, дык якога хрэна пішаш у сваім блогу па-расейску? Табе што, мову адняло?

Jul. 3rd, 2009

12:49 am

***
чмялёў карагод
над соннымі мальвамі
жыцьця карусэль
2008

Jul. 2nd, 2009

02:27 pm - Супярэчнасьць

Рускамоўная беларуская літаратура

Jun. 30th, 2009

Jun. 28th, 2009

11:26 pm

Кожную нядзелю на першым канале беларускага радыё ідзе перадача каталіцкай пропаведзі. Слухаючы, не магу зразумець: няўжо на Беларусі не знайшлося ніводнага (!) каталіцкага сьвятара, які гаварыў-бы па-беларуску бяз польскага акцэнту?

02:55 pm - "За гэтыя дваццаць гадоў мова ў Беларусі перастала быць калгаснай"

http://news.tut.by/society/141170.html

Аптымізм кіраўніцтва Таварыства беларускай мовы, мякка кажучы, зьдзіўляе. Альбо я проста чагосьці не разумею?

Jun. 25th, 2009

10:37 pm - The Traveler IQ Challenge™

Вызначце дакладнае распалажэньне на мапе гарадоў былога СССР.

Click here )

За спасылку дзякуй [info]jurij7070.

Jun. 24th, 2009

11:53 pm

***

Усё яшчэ твая гарыць усьмешка
Агеньчыкам няспраўджаных надзей.
Хоць сам я і ўсьміхаюся радзей,
Усё яшчэ твая гарыць усьмешка.

Хай дні бягуць у хуткай чарадзе,
Хай зарасла ўжо ў нашу восень сьцежка,
Усё яшчэ твая гарыць усьмешка
Агеньчыкам няспраўджаных надзей.

1992

Jun. 22nd, 2009

10:51 pm - “Перамога. 1941-1945”

http://victory.rusarchives.ru/index.php?p=3

Выдатная экспазыцыя архіўных фотадакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны. За спасылку дзякуй фрэнду [info]mikle1.

Jun. 21st, 2009

11:07 pm - Дзе зроблены здымак

Да свайго папярэдняга допісу “Дзе зроблены здымак?” атрымаў усяго тры камэнтары. У якасьці варыянтаў былі прапанаваныя Віцебск і Масква. Правільны адказ, як і раней, глядзеце на спасылцы:

http://jo-bloggs.livejournal.com/95039.html

І, канешне, вялікі дзякуй тым, хто даслаў адказы: [info]podletz, [info]sashacz і [info]ulis_aka_janek.

Jun. 17th, 2009

10:44 pm - Дзе зроблены здымак

Атрымаў тузін камэнтароў да свайго допісу ад 15.06.09 “Дзе зроблены здымак?”:

http://jo-bloggs.livejournal.com/93809.html

Сярод прапанаваных варыянтаў былі Бабруйск, Берлін, Віцебск, Магілеў, Менск і нейкі абласны цэнтр на Беларусі альбо ў Прыбалтыцы. Вялікі дзякуй усім, хто даслаў адказы:

[info]barilotti, [info]chimvol, [info]czy, [info]dzienn, [info]falkerson, [info]just_developer, [info]k_atamanchik, [info]maju_vochy, [info]plintusss, [info]rahnieda_m, [info]susanin_ko, [info]vmel.

Правільны-ж адказ глядзеце па спасылцы:)

Jun. 16th, 2009

11:55 pm

“Вы имейте в виду, что Беларусь ведь – не Грузия. Вы сами оцениваете нашу армию как самую боеспособную в странах Варшавского договора” (З інтэрв’ю А. Лукашэнка заходнеэўрапейскім СМІ 18.09.2008)

http://www.president.gov.by/press10274.html

Navigate: (Previous 20 Entries)